Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Бот і нага

Бот і нага
байка

Пасварыуся бот з нагой,
А ці тут было чаго?
Кажа бот-хоць сяць ды плач,
-З-за цябе я стау крывач.
-Быу жа зграбны, ды прыгожы.
-Аж люстэрку стау нягожы.
-Разбауталіся халявы,
-Стау абцас крывы дзіравы.
У адказ яму нага
-Ты не бот а качарга.
-Я ж цябе з сяродку грэю,
-Прыціскаю аж пацею,
-Каб ты быу заужды у цяпле.
-З тваіх слоу аж прыкра мне.
-Не хачу цябе я болей,
-Ад цябе адны мазолі.
Басяком на ходнік стала,
Шкельца там з пяску тырчала.
Закрычыць як раптам – вой,
-Лепей будзем мы з табой.
Шусь у бот, як там была,
Са ступні кроу пацякла.
-Ты нага – мая сястрыца,
-Трэба нам хутчэй мірыцца.
Ды прамямліу – ужо ж не грэбуй,
Сам адчуушы непатрэбнасць.

Ясна тут усе без слоу
Няма лепш старых сяброу

Верш Бот і нага - Уладзімір Гайдук