Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш МЕЛАНХОЛIЯ

Так бывае у восень парою
У лесе – там, дзе паветра празрыстае,
Пазбауляюся зноуку пакою,
Ад прыроды маей урачыстасці!
Ціхім смуткам душа напауняецца,
Думкі рвуць галаву летуценныя,
Наваколля аблічча мяняецца
Як, жыцця майго, кадры імгненныя.
Мне б паплакаць, ды штосьці не плачацца,
Засмяяуся б, ды смутак у вачах маіх,
Усе мірское мяне не датычыцца,
Цішыня, нават вецер наукол заціх!
Паблукаю звярынымі сцежкамі,
Абляцелай лістотай шапочачы,
Я па дрэмлючым, сонным алешніку,
Уздыхаючы цяжка у роспачы.
Адзінота – мая палюбоуніца,
Не дае мне пра час непакоіцца.
Поле, лес… Даспадобы мне вольніца!
Эх, душа мая, хмарка – вандроуніца!
Хараство, разам з тым, меланхолія
У задумлівай, ціхай прыродзе.
Iіду, нарачыта паволі, я
Па лясной, быццам стужка, дарозе!
Так зауседы бывае па – восені.
Сэрца прагне спазнаць невядомае,
Як у вырай душа мая просіцца,
У вясну, там дзе я апрытомею!

Верш МЕЛАНХОЛIЯ