Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ты не пытайся ў мяне

Ты не пытайся ў мяне пра што я думаю калі,
Сад за акном маім цвіце, спяваюць песні салаў’і?
Чаму ў жнівеньскія ночы, амаль што спаць я не магу,
Чаму на мокрым месцы вочы, калі на зоркі я гляджу?

Чаму так сумна ўздыхаю, калі гарэза вецярок,
Сарве з бярозкі жартаўліва апошні жоўценькі лісток?
Каго жыцце ўсе помніць буду, аб кім я думаю заўжды,
Каго ніколі не забуду, з кім мары ўсе мае і сны?

Ты не пытайся ў мяне, ці я люблю цябе? – штодзень,
Цябе люблю, ты мой анёл, і толькі ледзь прыкметны цень,
Адчуеш ты ў маіх славах. Прабач, што душу назаўжды,
Згубіў навек у “чужых” вачах і патануў нібы ў віры…

Верш Ты не пытайся ў мяне - Уладзімер Ляшчук