Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Здрастуй, мацi мая

Здрастуй, мацi мая
Я з вакна цягнiка
Прывiтанне табе дасылаю
Зноў ля хаты тваёй
Я лячу i лячу на усход
I бяроза твая
Што далёка вiдаць
На паўнеба стаiць залатая
I мне бачна па ёй
Што ўжо хутка
Яшчэ адзiн скончыцца год

Наша хата налева
А як пагляджу я направа
Ў бок за нашай чыгункай i за нашай шашой
Там дзед з бацькам ляжаць
З таго свету мяне прывячаюць
Я ў адказ iм таксама
Памалюсь, страпянуўшысь знянацку душой

Як паеду назад
Тут напэўна зраблю я прыпынак
Каб падоўжыць iмгненне
Штоб у сэрцы жыло i жыло
Каб усiм расказаць
Як чакае
Зямля свайго сына
I якое над ёй
Разлiваюць анёлы святло

Верш Здрастуй, мацi мая