Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Здаваўся часам для людзей

Здаваўся часам для людзей
Недатыкальным
А быў – не знойдзеце прасцей
Недаравальна

Таму, мажлiва, што глядзеў
Я так узнёсла
Памiж усiх сваiх надзей
Прамых i ўскосных

Я бачыу ў снах свой ўласны лёс
Такiм выразным
I я iмкнуўся да нябёс
Так безадказна

Чужых баяўся галасоў
Вачэй варожых
Што на жыццё i на любоў
Iзноў варожаць

Але нiякi вырак iх
Я не прымаю
I зноў на беразе ракi
Свой верш чытаю

I зноў малюсяё Богу я
Ён дапаможа
I зноў пяе душа мая
“Магутны Божа”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Здаваўся часам для людзей - Уладзімер Гардзейка