Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Запалiце на могiлках свечкi

Запалiце на могiлках свечкi
Каб на кожную душу прыйшлiсь,
Хай у нябёсах спакой будзе вечны
Тым, хто тут у зямлю уляглiсь

I прыносьце на могiлкi кветкi,
Штоб чырвоныя былi, як кроў
Каб нiколi маленькiя дзеткi
Не гублялi заўчасна бацькоў

I другiе таксама прыносьце,
Што б лежалi улетку, як снег
Каб з сусьветаў далёкiя госцi
Не з’яўлялiсь да вас ува сне

А калi атрымаеце звестку
Што збiрацца ў дарогу пара,
Запалiце апошнюю свечку
I чакайце на правадыра

I ён прыйдзе, анёл-суцяшальнiк,
Каб вас весцi на Госпада суд
I што б вас на зямлi ўспамiналi,
Вы шануйце памёрлых ўсiх тут

Верш Запалiце на могiлках свечкi