Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я малым казку чуў ад сябра

Я малым казку чуў ад сябра
I паверыў я казцы той –
Прамянямі, што б’юць з-за хмараў
Размаўляе Гасподзь з зямлёй

А калі назіраў вясёлку
Дзетвары збягаўся натоўп
Хоць тады не вучылі ў школках
Пра славуты мы той патоп

Але нешта ў душы жывое
Міма ўсіх цемрашалаў нам
Паказала ў жыцці святое
Каб мы Бога маглі пазнаць

Вось і зараз, калі я знову
Бачу сонца прамень з-за хмар
Разумею я Бога мову
Бо другой на зямлі няма

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я малым казку чуў ад сябра - Уладзімер Гардзейка