Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты напішы мне ліст па-беларуску

Ты напішы мне ліст па-беларуску
Я буду кожны дзень яго чытаць
З шырокай брамы выйду я да вузкай
Па-беларуску з Богам размаўляць

Ты прачытай мне верш на роднай мове
Яго ў сваёй душы я зберагу
Ён прарасце пралескаю у рове
Вясной на цёплым сонячным баку

Ты заспявай мне песню, што спявала
Бабуля нам, зусім яшчэ малым
Тады нам слухаць часу не хапала
Ну а цяпер – ў душы адзін палын

Ты размаўляй са мной, як размаўлялі
Калісьці нашы слаўныя дзяды
Каб яны нас здалёку бласлаўлялі
Каб мы жылі у свеце заўсягды

Ты напішы мне ліст па – беларуску
З глыбокай, сівай, слаўнай даўніны
З шырокай брамы выйду я да вузкай
і зазваню што сілы у званы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты напішы мне ліст па-беларуску - Уладзімер Гардзейка