Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Старонка родная мая



Старонка родная мая
Прастор ад краю i да краю
Люблю тут слухаць салаў’я
Калi увечар ён спявае

Люблю глядзець на тапалi
Дзе ён, на дзiва непрыкметны
Ледзь-ледзь паметны мiж галiн
Ад песнi робiцца адметным

Яна ляцiць з усiх бакоу
Туды, сюды iмчыцца рэхам
Нiбыта процьма спевакоў
А ён адзiн сядзiць над стрэхай

Але усiм здалёк чуваць
Непараўнальну песню тую
Як што прыйшлося б шкадаваць –
Яе найперш я пашкадую

Усе пяюць – i мы пяём
Хто так сабе, а хто й нядрэнна
Але каб свiснуць салаў’ём
Тут нешта большае патрэбна



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Старонка родная мая - Уладзімер Гардзейка