Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Раптам нешта ў душу накоцiць

Раптам нешта ў душу накоцiць –
Што было, я пачну ўспамiнаць
Бачу – дрэвы ў далёкiм годзе
Па калена ў снезе стаяць

Бачу дзеда кажух з аўчыны
На надворку – сляды аўса
I хоць плакаць няма прычыны
Ды на вока бяжыць сляза

Бачу нашу кароўку-краску
Як ваду яна з цэбра п’е
I як вочы да бабы ласкай
Так i свецяцца у яе

Бачу ў сенцах кадушку збожжа
Будзе што падзяўбсцi курам
Дзякуй, дзякуй, магутны Божа
За дабро, што паслаў ты нам

Як любiў я спакой вясковы
Колькi радасцi ён мне даў…
Вось чаму ў гэты час вечаровы
Што калiсьцi было, прыгадаў

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Раптам нешта ў душу накоцiць - Уладзімер Гардзейка