Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не ведаю, сэрца, не знаю



Не ведаю, сэрца, не знаю,
Чаму так часамi балiш
Калi уначы ўспамiнаю
Як ты каля хаты стаiш
Як ты праважаеш ў дарогу,
Ўсё машаш i машаш рукой,
А я ўсё далей ад парога,
Ад вёскi сваёй дарагой
Iмчаў я у дальнiя далi
Здавалась – там доля мая
I ўсё нацiскаў на педалi
Хутчэй каб круцiлась зямля
I што ж? Вось гады прамiнулi
I ўрэшце я рэшт зразумеў,
Што дом майго дзеда з бабуляй
Дарожчы за ўсё, што я меў
Што тут нешта так захавана
I цягне магнiтам сюды,
Што ў край гэты я закаханы
I з iм застанусь наўсягды



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не ведаю, сэрца, не знаю - Уладзімер Гардзейка