Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Мне вялiкi паэт Расii

Мне вялiкi паэт Расii
Свой аўтограф на шчасце даў
Я ў вачах, як валошкi сiнiх
Ўсё жыццё яго прачытаў

У усмешцы такой прыязнай
Ўсю душу я яго углядзеў
I без словаў мне стала ясна
Ўсё, пра што я спытаць хацеў

Нiбы ток прамiльгнуўу мiж намi
I настрой мой уверх узняў
Ўсё, што можна сказаць славамi
Я маўчаннем сваiм сказаў

Толькi ўсё ж не стрымаўся, грэшны
Але словаў назад не вазьму
Што ён класiк паэзii, генiй
Хоць i ведама гэта яму

А затым скрозь завеi снежня
З той сустрэчы дамоў iмчаў
Ўсю дарогу чытаючы вершы
Нiбы брата сваго спаткаў

Верш Мне вялiкi паэт Расii - Уладзімер Гардзейка