Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларусь, Беларусь мая родная

Беларусь, Беларусь мая родная
З бедным коласам нiва няплодная
Рэчкi вузкай выгiбы пятлiстыя
I нябёсы такiя празрыстыя

Беларусь, Беларусь мая мiлая
Сенажаць пад бусловымi крыламi
I вярба, што над рэчкай схiлiлася
На спатканне з каханым спазнiлася

Беларусь, Беларусь мая шчырая
Да цябе я вяртаюся з выраю
Да калiны з чырвонымi вуснамi
Ў пацалунку такiмi спакуснымi

Беларусь, Беларусь мая сцiплая
У крынiцы вада не зацвiлая
Той вады не напiцца нiколi мне
Пад бацькоускаю роднаю столею

Беларусь, Беларусь, перапёлачка
У лясах запаветная зёлачка
Хто скаштуе яе – не забудзецца
Ўсё астатняе – сцерпiцца – злюбiцца

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беларусь, Беларусь мая родная - Уладзімер Гардзейка