Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Казёл-экстрасэнс

Улад Скамарох

КАЗЁЛ-ЭКСТРАСЭНС

( СТЫЛІЗАЦЫЯ ПАД ВЯСКОВЫ ГУМАР )

І.
Дзесці ў вёсцы, з самых ціхіх
Зранку быў перапалох.
Знік казёл у Цімашыхі,
Знік з хвастом і парай рог.
Участковы быў пануры –
Не было таго ражна?!
Мо даўно казёл без шкуры –
Толькі поліўка адна.
Але ж, трэба, як вучылі,
Справу зладзіць разабраць.
Усе з павагаю сачылі,
Як пайшоў дазнанне браць.
Дзе што бачыў, альбо чуў што?
Пра прапаўшага казла,-
Ды дарэмна, ды без кошта,
Трата часу тут адна.
Але бабу абнадзеіў –
Ды – “на краму за вінцом”…
Не, не быў ён ліхадзеем –
Ды з казлом – ” не тым канцом”.
Ад малога да вяліка –
Кожны ў курсе быў жыхар,
І ад шэпту, плётак, крыка –
Не паветра – кіпень-вар!

ІІ.
Жыў у вёсцы Ваня Сівы,
Ён на ферме працаваў.
Меў ён нос, як тую сліву,
Бо “стакана” не мінаў.
Кожны вечар быў “пад мухай”,
Зранку – крышачку дэбіл,
Але скотнік быў ён ” з рухам” –
Працаваць хапала сіл.
Беднай жонцы аж агоркла
Гыркаць, лаяць, ушчуваць…
І таму, яна замоўкла –
Што настрой сабе псаваць?
Добра ведалі вяскоўцы
Чым пакутаваў Іван,
Калі трэба “сенца”, “дроўцы” –
Згодяць Ваню “за стакан”.

ІІІ.
У суседняй вёсцы танцы –
-2-
Моладзь грамадой туды.
Таньчаць там бы афрыканцы,
Ім няма другой бяды.
А пасля ўжо развітанкі,
Плыннасць провадаў дамоў,
Каб маглі яшчэ каханкі
Абмяняцца парай слоў.
Вось – адзін з хлапцоў удалых,
Назавём яго Сямён,
Быў дзяцюк даволі сталы,
Ну, “не лез ён на ражон”.
Так, ён жыў далекавата –
З вёскі, дзе казёл прапаў,
То з каханай каля хаты
Доўга бавіць час не стаў.
Бо адранку заўтра праца –
Трэба, як хутчэй, дамоў…
Як бліжэй, на тую трасцу,
Праз пагост Сямён пайшоў.
Раптам, прама пад нагамі –
Правалілася зямля?!
Момант! – Сеня на дне ямы?!
Ды абжытая яна?!..
Нечакана тут сустрэўся
Са свавольнікам казлом,
Побач крышку абагрэўся
Золкім восеньскім цяплом.

IV.
Так сядзелі да світання,
Мерзлі ў яме для хаўтур,
Покуль п’яны скотнік Ваня
Песню не зароў, як тур.
Сеня-хват пазнаў умомант
Забулдыгу-пастуха,
Прагрымеў раптоўна голас :
” Кінь у яму мне кнута!”
Ваня крышку разгубіўся,
Ды прашэнне усё ж прыняў,
Кінуў хлопцу кнутавішча
І цягнуць наверх пачаў.

V.
Але ж Сеня “без гумора”
Ні хвіліначкі не жыў,
Вось, і “адмачыў умору” –
“Сябра” першага “абвіў “.
Цягне Ваня, цяжка крэхча…
Што за ліха, ды бяда?!
Голас быццам чалавечы –
Ды – хвост, рогі, барада?!..
Борздка кінуў кнутавішча,
Ды дадому лататы!
Там пад коўдру, што ў нарышча!
Прыхапіўшы крыж святы.
Жонцы кажа: ” Чорта бачыў!
-3-
Ледзь мяне ён не схапіў,
Бо занадта, гэта значыць,
Я “гарэліцы” папіў.

VI.
Зух малы – сынок Івана,
Справу хутка зразумеў.
Участковаму старанна
Распавёў так як сумеў.
Xуткай дзеяй – вызваленне
І Сямёна, і казла,
Жарт, смех, слёзы і здзіўленне,
Нават, спрэчка там была…

VII.
Ну, а Ваня з таго часу –
Нават “кроплі не бярэ”,
Піць не можа, нават, квасу –
Быццам чорт нутро дзярэ.
Калі стрэне дзе Сямёна –
Жартам грозіць кулаком,
Перайшоў на чай з лімонам,
Альбо каву з малаком.

Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Казёл-экстрасэнс - Улад Скамарох