Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бязлітасны вецер

Было спадзяванне на гэту сустрэчу,
Што будзе каханне між нас як раней,
Але знішчыў мару бязлітасны вецер
Мы неразуменне адчулі мацней.
Я зноў адчуваю пякельную страту,
Бясконца балюча і горычна мне,
Памылкі ранейшыя рвуць з мяне плату,
Што рэдка убачыш у жудасным сне.
Ды ёсць спадяванне, жывая надзея,
Што зможацца вецер, пазбавіцца сіл
І разам спяём мы яму, ліхадзею,
Каб ён стаў лагодным і, нават, як штыль.
2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бязлітасны вецер - Улад Скамарох