Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заўтра

Я заўтра змянюся ў лепшы,
У супрацьлеглы бок:
Напішу можа лепей вершы
І даведаюся, хто такі Бог.

Заўтра. Заўтра я стану лепей,
Жыццё палюблю мацней.
Людзі мне кажуць: “Ведай.
Жыццё ёсць нашмат цяжэй”.

Дый што толькі людзі не кажуць,
А штосьці кажу ім я.
І гэта патрэбна заўважыць,
Бо ўсе мы нібыта сям’я.

Спрадвеку чытаем мы казкі,
Гісторыі аб жыцці
І дзякуй чыёйсьці ласцы
Ўсе ведаем хто ёсць мы.

Спрадвеку ж гэта ідэя:
“Змяняць усё навокал” жыла
І зараз мне душу грэе:
Змянюся заўтра і я.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заўтра - Тамара Абрамчук