Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Расток веры

Я крыху навучылася верыць
І надзеяй чыёй-небудзь быць,
Мне яшчэ давядзецца зведаць,
Што такое моцна любіць.

Мне яшчэ давядзецца шляхам
Перашкодаў шмат абыйсці,
Мо адной, або з кім-небудзь разам
Сэнс жыцця ў прытулку знайсці.

Спадзяванні дарма не пройдуць,
Вера добра пільнуе тыл,
Мары будуць сумленне гойдаць,
А ў сэрцы няхай будзе мір.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Расток веры - Тамара Абрамчук