Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Імгненні жыцця

Я твой згадзілася выконываць загад:
Жыву, нібыта знікла мера
І вымярэнні ўсе прыйшлі ў заняпяд,
І новы лёс нарэшце адчыніў мне дзверы.

Я пагадзiлася з усім, што ўзвышае
І не забылася пра шмат тваіх парад.
Няхай ніколі мара не знікае
І струны ўсе гучаць на новы лад.

І ты ўспомні пра мае імкненні –
Аднойчы ўсе іх свету пакажы.
Каб не знікалі шчасця нашага імгненні,
Баладу сонцу, небу й зорам напішы.

2017

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Імгненні жыцця - Тамара Абрамчук