Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ужо не лічыць крокаў



Ужо не лічыць крокаў
паўночная прагулка.
Мы згубімся ў паўзмроку
зімовага завулка.
Пакуль завея ўвішна
нясецца па сцяжынках, –
у час бяззорнай цішы –
схавай мяне ў абдымках.
Нас прыціскае гмахам
калючай сцюжы ўлонне,
і я, як ліст ачахлы,
тулюся да далоні
тваёй.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ужо не лічыць крокаў - Таццяна Сямірская