Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З восеньскіх паліц

Бярозы залатыя завушніцы
Зачапілі на зялёныя галовы.
Ткуць кросны восеньскія сітцы,
Колер падмяшаўшы новы.

Фарбы лета дождж змывае,
Але ўсяму наперакор
Суквеццямі вяргіня заківае
і заспявае астраў хор.

Сонцам ззяюць аксаміткі,
Аб леце ўспамінам шапацяць.
Павук гатуе шоўкавыя ніткі,
Фіранкі восені вязаць
.
Да каштоўных завушніц
Пацеркі бярозы падбіраюць.
Сукенкі з восеньскіх паліц
Адна перад другой мяняюць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З восеньскіх паліц - Таццяна Станюш