Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У пытаннях сустрэчнага



Удавацца не стану ў дробязі,
Не на сапраўднай я словедзі.
Не на допыце я ў следчага,
А ў пытаннях сустрэчнага.

Ён пытанні сыпле, як град,
Адкажу я яму не ў пападЮ
Што зусім не адна і шчаслівая,
Але версія гэта хлусьлівая.

На шматкі разрываю надзею
І сама ад таго халадзею.
Пад поглядам устрапянуся,
Але ад сустрэч адракуся.

Не рашылася выдаць сакрэт,
Пра пошук не здзейсненых мэт.
Што пачуў, усё не дарэчна.
Паверыў, шкада, хуткацечна.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У пытаннях сустрэчнага - Таццяна Станюш