Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У пахмурную восень

У гэту пахмурную восень
на спатканне роўна ў восем
я да цябе сьпяшаюся.
У вясну ператварыўся
дождж, які студзёна ліўся.
Ад яго я нават не хаваюся.
Ты стаіш, як знак дарожны
роўна ў восем вечар кожны,
я бягу і не зпазьняюся.
Твой чорны парасон вялікі
заслалі жоўтыя лісьцінкі,
з імі ў рэўнасьці спрачаюся.
Якая ты зануда, восень,
іржу сьцеліш з старых кросен.
А я табой усёроўна захапляюся.
З вачэй на момант пырсьне сонца,
тваёй зрабілася да донца.
У каханні, як вадзе купаюся.
Клякоча дождж, узмокла восень,
далёка час пайшоў за восем.
Дамоў ісьці пара, збіраюся.
Але так цёпла мне з табой,
далонь сагрэў сваёй рукой,
з часам позьнім я спрачаюся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У пахмурную восень - Таццяна Станюш
«