Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не туды ішла

Жанчына сталага ўзросту
Сьпяшаецца кудысьці, па прывычцы проста.
Пенсія падзелена, рэшткі ў кашальку,
Перавага лустцы хлеба, малаку,
Кавалку самай таннай каўбасы.
Ды і працоўныя яе часы
Не прыносілі зямнога дабрабыту.
Нястачай доля, сьціпласьцю паліта.
Падзякаванні, граматы сабраны,
Выцьвіўшы партрэт з дошкі пашаны.
Зараз хваробы лезуць, быццам зьдзекі,
І думкі, як асіліць дарагія лекі.
Лозунг усплыў:Слава КПСС,
Крочым у мір, у камунізм, прагрэс…
Старое паліто, пашарпаныя боты,
У сэрцы закалола, быццам дротам.
Нечакана бачыцца ёй купал,
Душу пранізваючы, званар застукаў.
А можа не туды жыццё ішла?
І цалкам не таму ўсё аддала?
Рукой запрацаванаю хрысьцілася,
Упэўненасьць у заўтрашнім з’явілася.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не туды ішла - Таццяна Станюш