Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Геаметрыя

Бывае ў жыцці ўсяк,
То прама, то наўскасяк.
Іду, як перпендыкуляр,
Мяшу нагамі зямны шар..
Перасякаю паралельныя сусветы,
Над галавой ляцяць каметы.
Абмінаю вострыя вуглы,
Адрэзак часу дадзены малы.
З пункта А ў пункт канечны,
Не прадзказальны, не дарэчны,
Сорамна з пустой сумой ісці,
Скарбонку трэба ўсё ж знайсці,
Каб мела кошт у якасці надзейнай,
У вечнасць узляцеўшы з плоці тленнай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Геаметрыя - Таццяна Станюш