Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хто ‘шчэ павінен жыць



Хто ‘шчэ павінен жыць,
Той лёгка не памрэ…

Хоць кідайся з акна,
Хоць лі ў сябе атруту,
Жыццё не ўгаманіць,
Як гора не дзярэ,
Пакуль усе да дна
Не высмакчаш пакуты.

Каму належыць жыць –
Не варта смерць шукаць…

Ўсё роўна абміне –
На смех людзям і Богу…
Лепш целам даражыць,
Дарма не парушаць –
Пакуль тло не кране,
Хай поўзае патроху.

Каму на свеце жыць –
Тых не прымае цень…

Таму лепш не хварэць,
Не пэцкаць сумам вочы…
Аднак жа час бяжыць –
Штурхае ў іншы дзень…
Цябе шукае смерць…
А ты яе не хочаш…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хто ‘шчэ павінен жыць - Таццяна Дзям'янава