Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тры матылькі ля свечкі-сонейка



Тры матылькі ля свечкі-сонейка ўначы
Спазнаць імкнуліся: “А што гэта – агонь?”
Адзін здалечку баязліва пасачыў –
І па вяртанні абвясціў, што свеціць ён.

Другі бліжэй да дзіва-свечкі падляцеў –
І апаліў раптоўна полымем крыло.
Затое вопыт, сапраўды, яскравы меў:
“Агонь пячэ! Мне ажно сэрца апякло!”

А трэці ўзняўся, ветрам кінуўся ў агонь –
І не спыніць яго было, і не ўтрымаць.
Хоць зведаў ісціну, што вабіла яго,
Але, не змог ужо нічога расказаць.

Чаму, калі даюць нам веды, разам з тым
Збаўляюць шанцу свету ісціну адкрыць?
Дурны гаворыць, ды не ведае, аб чым.
А мудры ведае, сумуе і маўчыць…

28.12.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тры матылькі ля свечкі-сонейка - Таццяна Дзям'янава