Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераклад санета 100 У. Шэкспіра

Ты, Муза, дзе? Чаму цябе няма
З тым, хто тваёй магутнасці выток?
Няўжо натхненне страчваеш дарма
На спеў пусты – і голас твой знямог?

Прыйдзі хутчэй! Шэдэўрамі залі
Няўмольны час, каб змыць яго таўро!
Пой для таго, хто талент запаліў
І ажывіў пачуццямі пяро!

Зірні, гультайка, ў твар маёй любві!
Ці там няма няўхільнасці прыкмет?
Ты лёт хвілін сатыраю абві –
Каб не пакінуў зменлівасці след.

Услаў любоў! І славаю зніштож
Навалу – смерць, касу яе і нож!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пераклад санета 100 У. Шэкспіра - Таццяна Дзям'янава