Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі я дапішу апошні верш

Калі я дапішу апошні верш
І духам узнімуся над зямлёй,
Я палячу туды,
Дзе ты
Жывеш,
Каб стрэцца і развітацца з табой.

Крану цябе праменьчыкам святла,
Аблокамі пяшчоты атулю,
Каб нават і без слоў
Ты зноў
Магла
Пачуць мае нячутнае “Люблю!”

Калі ж мяне паклічуць – і збягу
адсюль у іншы свет – у небыццё,
Я буду і адтуль,
Пакуль
Змагу,
Ахоўваць, берагчы твае жыццё.

А ў дзень твайго скідання ланцугоў,
Калі ты станеш дымкай трапяткой,
Цябе сустрэну я,
Мая
Любоў,
Каб болей не развітвацца з табой…

21.05.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі я дапішу апошні верш - Таццяна Дзям'янава