Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чаму мы стрэліся няўчас



Чаму мы стрэліся няўчас –
Ты – не са мной, я – не твая?
На вобраз твой, як на абраз,
І дзень, і ноч малюся я.

Хоць і трымаюся узбоч,
Мяне праймае погляд твой.
Як ні бягу ад зеўры воч,
Яна чаруе мілатой.

Зноў без агню гару ў агні
І без вады ў вадзе тану.
Мне нельга быць з табой – ані! –
Ні на хвіліначку адну!

Чаму каханне – боль такі?
І як цяпер на свеце жыць,
Каб не крануць тваёй рукі
І да сябе не прытуліць?

Ізноў сама сабе кажу:
“Ну, не хапала толькі слёз!”
Ратую кволую душу
Безагаворачным: “Не лёс…”

13.12.12



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чаму мы стрэліся няўчас - Таццяна Дзям'янава