Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У дождж начны, пад мітусню маланак

У дождж начны, пад мітусню маланак
ты прыадчыніш дзверы ў мой пакой…
Заходзь, праходзь смялей, прысядзь, каханы,
пабудзь са мной.

У дождж начны, пад мітусню маланак
ты раскажы пра ростань і тугу –
адкрыйся мне, даверся мне, каханы,
я зразумець змагу.

У дождж начны, пад мітусню маланак
(стыхіі перашкодай нам не быць)
умовімся паглядамі, каханы,
аддана век любіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У дождж начны, пад мітусню маланак - Таццяна Цвірка