Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш МАЛАДЗІЧОК

* * *
Чысты паперы ліст.
Лягуць ці не радочкі?
Месяц ў акне павіс.
Пэўна, стаміўся крочыць.

Вочы да неба ўзняла:
Месяц там – незвычайны!
Колькі у ім святла!
І неразгаданых тайнаў!

“З кім параўнаць цябе? Як?
Рожкі зусім маладыя.
Значыць, цікаўны юнак.
Думкі нясеш халастыя!”

Ён усміхнуўся ў адказ:
“Трошкі зблудзіў я ночкай.
Не атрымаецца ў нас…
Сып на лісток радочкі”.

Верш МАЛАДЗІЧОК