Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вучонае кацяня



Будзільнік. Сняданне. Матуліны словы:
– Уставай, калі ласка. Спазнішся ў школу.
Дарога. Сустрэча:
– Гэй! Сяброўка мая!
Ідзем у школу.
Але… кацяня!
маленькі, хіленькі, нясчасны такі.
Убачыў мяне, прыльнуў да нагі…
– Ён скраў маё сэрца! Запаў мне ў душу!
І я без яго нікуды больш не рушу!
– Куды мы схаваем? – хвалюецца дружка –
Ён жа жывы, ён табе не ігрушка…
Ведаю! Але пакінуць яго немагчыма!
Добра, пойдзем на рызк.
Ты мая малайчына!
Дарога. Званок. Пачаліся заняткі.
Настаўнік пытае:
-Тут дзесць кацянята?!..
-Ды вам падалося!
-Ён мяўкаў заўзята!
-Прабачце – кажу – я так пазяхала.
Бо вечарам познім доўга не спала…
-Добра працягнем з вамі урок,
Але.. пачакайце… я чую скрабок…
Падобна як хто аб партфель кабцюрамі?…
-Аб парту… я так пачасала… нагамі!
Праходзіць хвіліна, праходзіць другая.
У ранцы мой кот муркатаць пачынае.
Настаўнік вушы навостыў. Сур’ёзны.
Глянуў на клас позіркам грозным.
Злосна гыркнуў:
Дастанце малое!
Сяброўка сказала:
-У бой! Я з табою!
Сабраліся з духам, ранец адкрылі,
І голасна кажам :
-Яго мы не кінем! Ён вельмі старанны,
да вучобы здольны.
Ён нават чытае, хоць і павольна!
-Ну добра, умова такая:
дазволю пакінуць, калі хоць слова ён знае!
Я крэйду у руку хутка узяла
І жырным “МЯЎ” на дошцы вывела.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вучонае кацяня - Таццяна Чувак