Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сіняя зорка

Ужо развіднела,
але сонца яшчэ за лесам хавалася.
і так нарэшце сталася,
што раніца атрымалася
сцюдзёна – росная…
Але не трывожыла лес
непагадзь млосная –
на гострых вільчаках бухматых ялін
свяціліся брыльянты. і, як адзін,
уплеценыя ў зялёныя ялін валасы, –
звісалі празрыстымі кроплямі пацеркі расы.
Не злічыць, колькі елак у лесе
і на ўзлессі.
Тым больш – не злічыць,
колькі голак на елках.
О, колькі дробных
брыльянтавых пацерак
на гэтых станістых дзеўках!
Залаты прамень
кроплю пранізаў –
хараство сіняй зоркі паказаў.
Успыхнула яна сіне-зялёным
агнём прыгожым…
Як шмат неспазнанага дзеля нас
ў гэтым свеце Божым!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сіняя зорка - Таццяна Бельская