Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Яму

Сполахам у вачах
страх за маю душу.
Госпадзі, як стрываць?!
Што Табе адкажу?
Споведзь-нібы ў вагонь!
Побач-ягоны страх.
Сэрца, сэрца маё,
уратавацца як?!
Паміж Табой і йм
ледзьве трымціць
святло.
Дай жа нялюдзкіх
сіл
не загубіць яго.
Дай жа ў маіх
грудзях
Веры гарэць ярчэй.
Але ягоны страх,
сполах яго вачэй…

Верш Яму - Таццяна Барысава