Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сяджу. Чакаю



Сяджу. Чакаю.
На сцяне
гадзіннік Вечнасць
лічыць.
Адмервае табе
і мне
свой час.
І не пазычаць
ужо найбольш
таго, што лёс
нам з нараджэння
дорыць.
Я думаю:
як будзе мне,
калі жыцця
ня хопіць?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сяджу. Чакаю - Таццяна Барысава