Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тое



Нітка жыцця, што сукалася ў маі,
Туга напнутая, ледзьве ліпіць…
Што на зямлі чалавека трымае?
Тое, што нельга прадаць і купіць.
Гэта – схаваная ў памяці сцежка
Між заінелых, крыштальных бяроз,
Гэта – твая нечаканая ўсмешка,
Што асвятліла расхлістаны лёс.
Зорку надзеі лаўлю на ляту я,
Каб патрымаць і табе перадаць…
Што нас у свеце падманным ратуе?
Тое, што нельга купіць і прадаць.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тое - Сяргей Законнікаў