Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Развітанне з Кактэбелем

Мора,
каб хацеў,
дык не сурочыш
Разьвітальным пошапкам сваім.
Закружыўся чаек крык сірочы.
Мы над ім разгублена стаім.
Ты яшчэ ўсьміхаешся шчасьліва…
Толькі стыне,
стыне на губах
Цёплы ўздых салёнага заліва.
Стэпу палынковы горкі пах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Развітанне з Кактэбелем - Сяргей Законнікаў