Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наш лёс



Лёс у дзядоў не быў салодкі,
Бяда да косці церла плечы.
Яны дарма не дралі глоткі,
Казалі словы ў грознай сечы.
Але і ў бітве з чорным збродам,
Да донца помстаю працятыя,
Адной рукой трымалі зброю,
Другою – для раллі зярняты.
Лёс наш турботны і шчаслівы.
Пад зіхатлівым сінім небам
Вядзе мяне мой век імклівы
Па той зямлі, што пахне хлебам.
Ды, ўспамінаючы старое,
Дзядоў, бацькоў я чую голас –
Адна рука ляжыць на зброі,
Другая лашчыць спелы колас.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Наш лёс - Сяргей Законнікаў