Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне сніцца мора

Мне сніцца мора.
Там, за валам,
Што белапенна лёг да ног,
Ты, нечаканая, паўстала,
Над галавою – рук вянок.
Трымцела радаснае цела,
Крывінкай кожнаю жыло,
Нібы ў сябе ўвабраць хацела
Усё – да кропелькі – святло.
Яно звінела і спявала,
I цалавалася з вадой.
Зноў свет прыціхлы хвалявала
Сваёй загадкай маладой.
I не забудзецца ніколі,
I не паўторыцца нідзе ж…
Як промень трапяткі, паволі
Ты па каменьчыках ідзеш.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне сніцца мора - Сяргей Законнікаў