Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бэз духмянай весткаю



Бэз духмянай весткаю
Закрануў плячо.
Без пары нявесьціцца
Мілае дзяўчо.
То сядзіць задумліва
З кнігай ля акна,
То на танцы тлумныя
Бегае яна.
То да маці лашчыцца,
Ціхая, як цень,
То імклівай ластаўкай
Хоча паляцець.
То радню аспрэчвае,
То маўчыць паўдня…
Таямніца вечная –
Сэрца глыбіня.
Сьвет, глядзі з усьмешкаю.
Сум дзяўчу лячы.
Са сьлязой няўцешнаю
Цуд свой разлучы.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бэз духмянай весткаю - Сяргей Законнікаў