Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Натхняй мяне

Натхняй мяне –
Я мастак у палоне, збіваюсь з дарогі…
Не адчуваючы прыемнай далоні,
Цёплы подых па шчоках, сардэчнага болю…

Натхняй мяне – я, як птушка ў палёце,
Бачу ўсё тое шчасце, яго няма ў адзіноце –
Натхняй мяне сваёй ідэяю…
А я буду забаўляць цябе ўсё новымі падзеямі!

Натхняй мяне – кожны новы мой верш
Адлюструе пачуцці, што плывуць цераз бераг,
Бераг добрых надзеяў, дзе адчуваем, што лепш
Жыць у плыні і ісці толькі наперад.

Натхняй мяне – я адкрыю прад табою
Новы мір без нуды – паляцім толькі угору!
Натхняй мяне – гэта зараз не модна,
“Але калі ты гэта чуеш – значыць ты са мной згодна!”

“Прыйшоў час – дык зробім гісторыю
Ты і я – мы знайшлі траекторыю!”

1 лютага 2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Натхняй мяне - Сяргей Творца