Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Восень-радзільня

Восень-радзільня
з густым вільготным водарам пладоў:
гнілыя паданкі ў чэраве ночы;
немаўляткі-клоны
пад скрыўленым скальпелем месяца;

З бэтоннага ўлоньня места
першы тралейбус –
крывавая ластаўка сьвітаньня –
на пупавіне тросу
зьвісае.

Верш Восень-радзільня