Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бізнэс

Мая сяброўка, школьная настаўніца,
жадаючы палепшыць свой бюджэт,
урэшце занялася спэкуляцыяй.
Асартымэнт са сьпірту й цыгарэт

Паціху вывеў бедную з галечы.
І ўсё было б O`key, але два хлопы
ў тэрэспальскім завулку ўночы

Згулялі зь ёй у дрэнную гульню:
паблізу не было ні мінакоў, ні копаў…
Жыцьцём пастаўленая ў позу “ю”,

Так і памерла. Ўжо халодную,
яе знайшлі у сьметніцы й, бязродную,
забраўшы пашпарт, зачыніўшы візу,
дамоў павезьлі ў цынкавай валізе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бізнэс - Сяргей Прылуцкі