Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У Полымі

Я ў полымі пачуццяў і падзей,
Ужо трымцяць абпаленыя крылы,
З узмахам кожным менш і менш надзей –
На ўласныя не спадзяюся сілы.

З узмахам кожным больш і больш сяброў,
Яны мяне падтрымліваюць дружна.
Акрылены, я зноў раблю дабро –
Удзячна, бескарысліва і мужна.

Я ў полымі, і гэта нездарма:
Згарае ўсё нядобрае са мною.
Я дагару, і скончыцца зіма,
Пачнецца эра новая з вясною.

Мяне каханне доўгае знайшло,
Калі я тлеў – бяздумна і павольна.
Я ў “Полымі”. Лаві маё святло.
Пакуль палаю, я на нешта здольны.

25.01.2015

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У Полымі - Сяргей Махнач