Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Шчанюк

Наш шчанюк разумны самы:
Толькі чуе голас мамы,
Робіць выгляд ён ласкавы
І гуляецца з катом.
Але толькі рыпне брама,
За якою знікне мама,
Стане ўсё яму цікава –
Пераверне цэлы дом!!!
23.06.2013

Верш Шчанюк