Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Парк Горкага



Вавёркі ярка-агнявы клубок
Зрабіў скачок і знік у лапах хвоі.
Мы крочылі павольна, бок аб бок.
Было нам добра, бо было нас двое.

Кастрычнік нас лістотай абсыпаў,
Пярэстыя алеі ўдалеч беглі,
І на масце праз Свіслач ты спытаў…
Я адказала “Так”. На бурай цэгле

Застаўся след тых слоў, як напамін,
Аб вечным пачуцці, аб вечным цудзе.
І гэта грэе душу, як камін
У час зімы. Няхай сабе так будзе!

14.10.2012



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Парк Горкага - Сяргей Махнач