Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аднакласнікі

Трэба развітвацца. Вострыя стрэлкі
Робяць укол – час настаў.
Выпіта была без меры гарэлкі
(Мераць яе я не стаў),
Як немагчыма ўсю вымераць горыч
Гэтай сустрэчы з былым.
О, аднакласнікі, слёзы, як слодыч –
Стаў я на дзень маладым!
Драпаў я зноў аб каменьчыкі ступні,
У рэчку бясстрашна ныраў,
У цэнтры Еўропы ў дарослыя гульні
Разам з сябрамі гуляў.
Хопіць пра грошы, фігуры, праблемы,
Гляньце: палова жыцця!
Трэба, сябры, руйнаваць нашы сцены,
Выхад шукаць з забыцця!
Можа, сустрэнемся, дзесьці праз дваццаць,
Можа, ды толькі не ўсе.
Трэба часцей нам, сябры, так збірацца
І басанож, па расе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Аднакласнікі - Сяргей Махнач