Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падключы мяне к іншым Сусветам



Падключы мяне к іншым Сусветам!
Нацяні сваю тонкую струнку,
Каб зрабіўся я файным паэтам,
Каб пайшоў я ў тым накірунку.

Паразкіданы пэўныя рэчы.
Не лічы, што ўсё летуценна.
Я бываю пад час недарэчы.
Адбываецца гэта імгненна.

Павуціннем накрыла свабоду,
І пакрытае пылам натхненне.
Памажы зруйнаваць перашкоду.
Ты ўзруш мае летуценні!

Ухапіўся за рэштку думкі,
Што выслізгвае недарэчна…
Пазгубіў я ўсе накірункі.
Спадзяюся, што не навечна.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Падключы мяне к іншым Сусветам - Сяргей Кульбіцкі