Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш УРЫВАК З ПАЭМЫ “РАГНЕДА З РОДУ РАГВАЛОДАЎ”

Ёсць у народзе пазабытае паданне,
Яно на вуснах засталося асалодай.
Пра веру продкаў, першае каханне
I пра дзяўчынку з родy Рагвалодаў.

Якая, як бурштын зямельных недраў,
Як птушак спеў над лесам старажытны.
Дайшло з пергаменту язычных ведаў,
Дзе руны-рыскi быццам з аксамiту.

Расла дачушка кветкаю дзiвоснай
I з кожным годам – ад зiмы да лета,
Таксамa ў вяночку сцiплым плёсаў,
Iмя прыгожае дасталася Рагнеда.

З дзяцiнства разумела мову птушак,
Звяроў лясных, спеў палявых карэнняў.
Усе прамовы, што сняжок цярушыў
I тое, што спявалi вадзяныя ценi.

Настаўнiкам ёй быў стары язычнiк,
Ён навучаў Рагнеду сваёй справе –
Чытаць па зорах будучыню звычна
I разумець, што шапацяць дубравы.

Была яшчэ блакiтная крынiца,
Што пела зычна на лясным ускрайку.
Салодкая цякла, бруiлася вадзiца,
Яе пiлi ўсе – ваўкi, дзiкi i зайкi.

Але нiхто не ведаў, што крынiца
Нясла ваду жывую ў струменнях.
Дапамагала ране хутка загаiцца,
Ад смерцi ратавала ў iмгненне.

Дык пойдзем далей – Кiеў пахрысцiлi,
Пад крыж паставiлi народ i волю.
Хто не хацеў Хрыста – у агнi палiлi
I чорны дым вiсеў над жытнiм полем.

Сяргей Брандт, 21.07.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш УРЫВАК З ПАЭМЫ “РАГНЕДА З РОДУ РАГВАЛОДАЎ” - Сяргей Брандт