Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СВЕЖЫЯ СЛОВЫ



Сад зацвiў бялёсым пухам,
Быццам пена з аблакоў.
Як духмянай завiрухай
Цiсне вечар ад стагоў.

I ляцiць праз наваколле
Пiск малiнаўкi малой.
А над лесам i над полем –
Пчол галодных звонкi рой.

Прамяце па градцы белым,
Быццам крыльцы матылькоў.
У расчыненыя дзверы
Кiне жменьку свежых слоў.

29.04.2013



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш СВЕЖЫЯ СЛОВЫ - Сяргей Брандт